Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ШЫНКЕВІЧ (ШИНКЕВИЧ) Васіль Восіпавіч
[1893, в. Вілейка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. член царкоўнага савета Спаса-Праабражэнскага храма ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 31.12.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 27.4.1933 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да высылкі за межы БССР (тэрмін не пазначаны). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 10.10.1989. Асабовая справа Ш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
[По книге: т. II, с. 449]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.