Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ШЫНКЕВІЧ (ШИНКЕВИЧ) Васіль Восіпавіч 

ШЫНКЕВІЧ (ШИНКЕВИЧ) Васіль Восіпавіч

[1893, в. Вілейка Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. член царкоўнага савета Спаса-Праабражэнскага храма ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 31.12.1932. Асуджаны калегіяй АДПУ 27.4.1933 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да высылкі за межы БССР (тэрмін не пазначаны). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 10.10.1989. Асабовая справа Ш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".