Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ФЕДАРОВІЧ (ФЕДОРОВИЧ) Аляксандр Грыгор’евіч 

ФЕДАРОВІЧ (ФЕДОРОВИЧ) Аляксандр Грыгор’евіч

[1875, мяст. Цяцерын Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — 21.8.1937, Магілёў, турма НКВД], селянін-аднаасобнік, стараста або актыўны прыхаджанін Параскевінскай царквы ў родным мястэчку, брат Івана і Мікалая Федаровічаў. Арыштаваны 18.7.1937 у в. Шупені Круглянскага р-на. Асуджаны 14.8.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» і за тое, што «казаў пра хуткую пагібель савецкай улады» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.10.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Ф. і інш. № 10682 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".