Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ФЕДАРОВІЧ (ФЕДОРОВИЧ) Аляксандр Грыгор’евіч 

ФЕДАРОВІЧ (ФЕДОРОВИЧ) Аляксандр Грыгор’евіч

[1875, мяст. Цяцерын Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — 21.8.1937, Магілёў, турма НКВД], селянін-аднаасобнік, стараста або актыўны прыхаджанін Параскевінскай царквы ў родным мястэчку, брат Івана і Мікалая Федаровічаў. Арыштаваны 18.7.1937 у в. Шупені Круглянскага р-на. Асуджаны 14.8.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» і за тое, што «казаў пра хуткую пагібель савецкай улады» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.10.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Ф. і інш. № 10682 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".