Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ФЕДАРОВІЧ (ФЕДОРОВИЧ) Аляксандр Грыгор’евіч
[1875, мяст. Цяцерын Магілёўскага пав., цяпер Круглянскі р-н Магілёўскай вобл. — 21.8.1937, Магілёў, турма НКВД], селянін-аднаасобнік, стараста або актыўны прыхаджанін Параскевінскай царквы ў родным мястэчку, брат Івана і Мікалая Федаровічаў. Арыштаваны 18.7.1937 у в. Шупені Круглянскага р-на. Асуджаны 14.8.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную агітацыю» і за тое, што «казаў пра хуткую пагібель савецкай улады» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.10.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Ф. і інш. № 10682 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.