Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » УМЕЦКІ (УМЕЦКИЙ) Мікалай Мікалаевіч 

УМЕЦКІ (УМЕЦКИЙ) Мікалай Мікалаевіч

[14.3.1885, Бабpуйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Беларус. З сям’і рабочага. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (?). Да арышту служыў у Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы. Арыштаваны 5.8.1935 у Мінску па адрасе: вул. Інтэpнацыянальная, д. 9, кв. 1. Асуджаны 27.10.1935 паводле пастановы калегіі НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Вызвалены ў 1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.7.1961 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа У. і інш. № 17146-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".