Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » УМЕЦКІ (УМЕЦКИЙ) Мікалай Мікалаевіч
[14.3.1885, Бабpуйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Беларус. З сям’і рабочага. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (?). Да арышту служыў у Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы. Арыштаваны 5.8.1935 у Мінску па адрасе: вул. Інтэpнацыянальная, д. 9, кв. 1. Асуджаны 27.10.1935 паводле пастановы калегіі НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Вызвалены ў 1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.7.1961 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа У. і інш. № 17146-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.