Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » УМЕЦКІ (УМЕЦКИЙ) Мікалай Мікалаевіч 

УМЕЦКІ (УМЕЦКИЙ) Мікалай Мікалаевіч

[14.3.1885, Бабpуйск Мінскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Беларус. З сям’і рабочага. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (?). Да арышту служыў у Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы. Арыштаваны 5.8.1935 у Мінску па адрасе: вул. Інтэpнацыянальная, д. 9, кв. 1. Асуджаны 27.10.1935 паводле пастановы калегіі НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Вызвалены ў 1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.7.1961 пленумам Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа У. і інш. № 17146-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".