Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » СЦЯПАНАЎ (РУСАК) (СТЕПАНОВ) Уладзімір
[н. 17.6.1949, в. Звёздная Баранавiцкага р-на Брэсцкай вобл.], протадыякан, журналіст. Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. Падрыхтаваў трохтомнае даследаванне «Свидетельство обвинения» пра ўзаемаадносiны РПЦ i савецкай улады, дзе раскрывалiся рэпрэсii супраць Царквы. За свой рукапіс пазбаўлены работы ў рэдакцыi час. «Журнал Московской патриархии», адпраўлены ў Вiцебск. У 1983 у пропаведзі адкрыта сказаў пра пакутнікаў за веру ў СССР. Напісаў ліст да делегатаў VI Генеральнай Асамблеі Сусветнай Рады Цэркваў у Ванкуверы, за што забаронены ў свяшчэннаслужэнні. Пра маладога протадыякана стала вядома на Захадзе. Архіепіскап Кентэрберыйскі прачытаў яго ліст на прэсканферэнцыі асамблеі. Арыштаваны ў 1985. 10.9.1986 Маскоўскiм гарадскiм судом асуджаны да 7 гадоў ППК. Падчас выхаду 1-га тома сваёй працы (1993) яшчэ знаходзіўся ў зняволенні.
Тв.: Свидетельство обвинения. Т. 1.
[По книге: т. II, с. 326]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.