Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СЦЯПАНАЎ (РУСАК) (СТЕПАНОВ) Уладзімір
[н. 17.6.1949, в. Звёздная Баранавiцкага р-на Брэсцкай вобл.], протадыякан, журналіст. Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. Падрыхтаваў трохтомнае даследаванне «Свидетельство обвинения» пра ўзаемаадносiны РПЦ i савецкай улады, дзе раскрывалiся рэпрэсii супраць Царквы. За свой рукапіс пазбаўлены работы ў рэдакцыi час. «Журнал Московской патриархии», адпраўлены ў Вiцебск. У 1983 у пропаведзі адкрыта сказаў пра пакутнікаў за веру ў СССР. Напісаў ліст да делегатаў VI Генеральнай Асамблеі Сусветнай Рады Цэркваў у Ванкуверы, за што забаронены ў свяшчэннаслужэнні. Пра маладога протадыякана стала вядома на Захадзе. Архіепіскап Кентэрберыйскі прачытаў яго ліст на прэсканферэнцыі асамблеі. Арыштаваны ў 1985. 10.9.1986 Маскоўскiм гарадскiм судом асуджаны да 7 гадоў ППК. Падчас выхаду 1-га тома сваёй працы (1993) яшчэ знаходзіўся ў зняволенні.
Тв.: Свидетельство обвинения. Т. 1.
[From the book: vol. II, p. 326]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.