Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СЦЯПАНАЎ (РУСАК) (СТЕПАНОВ) Уладзімір 

СЦЯПАНАЎ (РУСАК) (СТЕПАНОВ) Уладзімір

[н. 17.6.1949, в. Звёздная Баранавiцкага р-на Брэсцкай вобл.], протадыякан, журналіст. Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію. Падрыхтаваў трохтомнае даследаванне «Свидетельство обвинения» пра ўзаемаадносiны РПЦ i савецкай улады, дзе раскрывалiся рэпрэсii супраць Царквы. За свой рукапіс пазбаўлены работы ў рэдакцыi час. «Журнал Московской патриархии», адпраўлены ў Вiцебск. У 1983 у пропаведзі адкрыта сказаў пра пакутнікаў за веру ў СССР. Напісаў ліст да делегатаў VI Генеральнай Асамблеі Сусветнай Рады Цэркваў у Ванкуверы, за што забаронены ў свяшчэннаслужэнні. Пра маладога протадыякана стала вядома на Захадзе. Архіепіскап Кентэрберыйскі прачытаў яго ліст на прэсканферэнцыі асамблеі. Арыштаваны ў 1985. 10.9.1986 Маскоўскiм гарадскiм судом асуджаны да 7 гадоў ППК. Падчас выхаду 1-га тома сваёй працы (1993) яшчэ знаходзіўся ў зняволенні.

Тв.: Свидетельство обвинения. Т. 1.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".