Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СТАРЫЧЭНКА (СТАРИЧЕНКО) Іван Кузьміч 

СТАРЫЧЭНКА (СТАРИЧЕНКО) Іван Кузьміч

[1.1.1880, в. Прамышляды Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста Свята-Троіцкай царквы ў мяст. Янавічы Віцебскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 10.1.1937. Асуджаны 15.11.1937 з архіерэем Полацка-Віцебскай епархіі Гаўрыілам (Свідзерскім), настаяцелем Янавіцкай царквы Уладзімірам Міцкевічам, святаром Полацка-Віцебскай епархіі Іосіфам Гусаковым, актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа С. і інш. № 20107-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".