Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СТАРЫЧЭНКА (СТАРИЧЕНКО) Іван Кузьміч
[1.1.1880, в. Прамышляды Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста Свята-Троіцкай царквы ў мяст. Янавічы Віцебскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 10.1.1937. Асуджаны 15.11.1937 з архіерэем Полацка-Віцебскай епархіі Гаўрыілам (Свідзерскім), настаяцелем Янавіцкай царквы Уладзімірам Міцкевічам, святаром Полацка-Віцебскай епархіі Іосіфам Гусаковым, актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа С. і інш. № 20107-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.