Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СТАРЫЧЭНКА (СТАРИЧЕНКО) Іван Кузьміч 

СТАРЫЧЭНКА (СТАРИЧЕНКО) Іван Кузьміч

[1.1.1880, в. Прамышляды Віленскай губ., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста Свята-Троіцкай царквы ў мяст. Янавічы Віцебскага р-на. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 10.1.1937. Асуджаны 15.11.1937 з архіерэем Полацка-Віцебскай епархіі Гаўрыілам (Свідзерскім), настаяцелем Янавіцкай царквы Уладзімірам Міцкевічам, святаром Полацка-Віцебскай епархіі Іосіфам Гусаковым, актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа С. і інш. № 20107-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".