Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » СВІРСКІ (СВИРСКИЙ) Павел 

СВІРСКІ (СВИРСКИЙ) Павел

[1880, в. Возера Мінскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — ?], брат Іаана Свірскага, сын Пятра Свірскага, сваяк блажэннай Валянціны Мінскай. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Кастрыца Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 10.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 з шэрагам святароў Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.4.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа С. № 23046-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".