Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » СВІРСКІ (СВИРСКИЙ) Павел 

СВІРСКІ (СВИРСКИЙ) Павел

[1880, в. Возера Мінскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — ?], брат Іаана Свірскага, сын Пятра Свірскага, сваяк блажэннай Валянціны Мінскай. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Кастрыца Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 10.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 з шэрагам святароў Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.4.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа С. № 23046-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".