Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » СВІРСКІ (СВИРСКИЙ) Павел
[1880, в. Возера Мінскага пав., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. — ?], брат Іаана Свірскага, сын Пятра Свірскага, сваяк блажэннай Валянціны Мінскай. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Кастрыца Барысаўскага пав., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 10.2.1930. Асуджаны 3.3.1930 з шэрагам святароў Мінскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.4.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа С. № 23046-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.