Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » РЭЙТАРАЎСКІ (РЕЙТОРОВСКИЙ) Мікалай Іванавіч 

РЭЙТАРАЎСКІ (РЕЙТОРОВСКИЙ) Мікалай Іванавіч

[1873, в. Таболкі Дрысенскага пав. Полацкай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Свята-Духавым храме в. Паддуб’е Віцебскага пав. З 1910 настаяцель Ільінскай царквы в. Казакова Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.2.1930. Асуджаны 10.3.1930 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракурорам Віцебскай вобл. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Разам з Мікалаем Рэйтараўскім арыштаваны і асуджаны да ссылкі ў Паўночны край яго сын Кранід (н. ў 1905 у в. Паддуб’е). Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии.

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".