Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » РЭЙТАРАЎСКІ (РЕЙТОРОВСКИЙ) Мікалай Іванавіч
[1873, в. Таболкі Дрысенскага пав. Полацкай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Свята-Духавым храме в. Паддуб’е Віцебскага пав. З 1910 настаяцель Ільінскай царквы в. Казакова Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.2.1930. Асуджаны 10.3.1930 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракурорам Віцебскай вобл. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Разам з Мікалаем Рэйтараўскім арыштаваны і асуджаны да ссылкі ў Паўночны край яго сын Кранід (н. ў 1905 у в. Паддуб’е). Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.