Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РЭЙТАРАЎСКІ (РЕЙТОРОВСКИЙ) Мікалай Іванавіч 

РЭЙТАРАЎСКІ (РЕЙТОРОВСКИЙ) Мікалай Іванавіч

[1873, в. Таболкі Дрысенскага пав. Полацкай губ., цяпер Верхнядзвінскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і царкоўнаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Свята-Духавым храме в. Паддуб’е Віцебскага пав. З 1910 настаяцель Ільінскай царквы в. Казакова Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 15.2.1930. Асуджаны 10.3.1930 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракурорам Віцебскай вобл. Асабовая справа Р. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Разам з Мікалаем Рэйтараўскім арыштаваны і асуджаны да ссылкі ў Паўночны край яго сын Кранід (н. ў 1905 у в. Паддуб’е). Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии.

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"