Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » РУНКЕВІЧ (РУНКЕВИЧ) Мікалай
[1876 — ?]. Беларус. Сын Парфірыя Рункевіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?). У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Станькава Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 31.8.1930. Асуджаны 25.11.1930 са святаром Мінскай епархіі Міхаілам Любічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.3.1992 пракуратурай і КДБ Беларусі. Асабовая справа Р. № 32238-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.