Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » РУНКЕВІЧ (РУНКЕВИЧ) Мікалай 

РУНКЕВІЧ (РУНКЕВИЧ) Мікалай

[1876 — ?]. Беларус. Сын Парфірыя Рункевіча* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?). У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Станькава Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 31.8.1930. Асуджаны 25.11.1930 са святаром Мінскай епархіі Міхаілам Любічам і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.3.1992 пракуратурай і КДБ Беларусі. Асабовая справа Р. № 32238-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мн., 2004.


* Вучыўся ў прычтавым класе Пінскага духоўнага вучылі­шча. На службе з 1861. У 1880 — 1900-я г. псаломшчык Спаса-Праабра­жэнскага храма мяст. Новая Мыш Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.

 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"