Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ПРОРВІЧ (ПРОРВИЧ) Міхаіл Фаміч
[кастр. 1870, в. Латыголічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Беларус. З сялянскай сям’і. У 1900-я г. псаломшчык Параскева-Пятніцкага храма в. Чарніхаў Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мінскай епархіі. Арыштаваны 28.5.1936 у в. Мікулічы былога Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. Асуджаны 14.9.1936 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.4.1990 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа П. № 31267-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
[По книге: т. II, с. 177]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.