Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПРОРВІЧ (ПРОРВИЧ) Міхаіл Фаміч 

ПРОРВІЧ (ПРОРВИЧ) Міхаіл Фаміч

[кастр. 1870, в. Латыголічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Беларус. З сялянскай сям’і. У 1900-я г. псаломшчык Параскева-Пятніцкага храма в. Чарніхаў Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мінскай епархіі. Арыштаваны 28.5.1936 у в. Мікулічы былога Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. Асуджаны 14.9.1936 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.4.1990 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа П. № 31267-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".