Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПРОРВІЧ (ПРОРВИЧ) Міхаіл Фаміч 

ПРОРВІЧ (ПРОРВИЧ) Міхаіл Фаміч

[кастр. 1870, в. Латыголічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай). Беларус. З сялянскай сям’і. У 1900-я г. псаломшчык Параскева-Пятніцкага храма в. Чарніхаў Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. Рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Мінскай епархіі. Арыштаваны 28.5.1936 у в. Мікулічы былога Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. Асуджаны 14.9.1936 паводле пастановы калегіі НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК і 3 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.4.1990 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа П. № 31267-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"