Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПАКРОЎСКІ (ПОКРОВСКИЙ) Сцяфан Міхайлавіч 

ПАКРОЎСКІ (ПОКРОВСКИЙ) Сцяфан Міхайлавіч

[1882, в. Дабея Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1911). Верагодна, служыў у адным з храмаў Віцебскай губ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. У 1930-я г. рахункавод няпоўнай СШ № 35 у Віцебску. Арыштаваны 18.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 8-я Полацкая, д. 2. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".