Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАКРОЎСКІ (ПОКРОВСКИЙ) Сцяфан Міхайлавіч 

ПАКРОЎСКІ (ПОКРОВСКИЙ) Сцяфан Міхайлавіч

[1882, в. Дабея Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1911). Верагодна, служыў у адным з храмаў Віцебскай губ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. У 1930-я г. рахункавод няпоўнай СШ № 35 у Віцебску. Арыштаваны 18.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 8-я Полацкая, д. 2. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".