Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПАКРОЎСКІ (ПОКРОВСКИЙ) Сцяфан Міхайлавіч
[1882, в. Дабея Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1911). Верагодна, служыў у адным з храмаў Віцебскай губ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. У 1930-я г. рахункавод няпоўнай СШ № 35 у Віцебску. Арыштаваны 18.9.1937 у Віцебску па адрасе: вул. 8-я Полацкая, д. 2. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 Віцебскім абл. судом. Асабовая справа П. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.