Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » ПАКРОЎСКІ (ПОКРОВСКИЙ) Грыгорый Пятровіч 

ПАКРОЎСКІ (ПОКРОВСКИЙ) Грыгорый Пятровіч

[1889 — 1937], протаіерэй. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. З 1911 служыў псаломшчыкам у Пакроўскай царкве в. Лутна Невелькага пав. Віцебскай губ. Рукапаложаны ў дыякана (1920). Служыў у Мікалаеўскім храме в. Шацілава Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. У 1921 пасвячоны ў Віцебску ў іерэя. Прызначаны настаяцелем царквы в. Чайкі Ідрыцкага р-на Калінінскай вобл., цяпер Вялікалукская вобл., Расія. Арыштаваны НКВД у 1937. Загінуў у зняволенні.

Жонка святара Марыя Аляксееўна (н. ў 1897) пасля арышту мужа засталася адна з сынам-інвалідам. Памерла 19.12.1983 у Віцебску.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".