Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ПАКРОЎСКІ (ПОКРОВСКИЙ) Грыгорый Пятровіч 

ПАКРОЎСКІ (ПОКРОВСКИЙ) Грыгорый Пятровіч

[1889 — 1937], протаіерэй. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. З 1911 служыў псаломшчыкам у Пакроўскай царкве в. Лутна Невелькага пав. Віцебскай губ. Рукапаложаны ў дыякана (1920). Служыў у Мікалаеўскім храме в. Шацілава Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. У 1921 пасвячоны ў Віцебску ў іерэя. Прызначаны настаяцелем царквы в. Чайкі Ідрыцкага р-на Калінінскай вобл., цяпер Вялікалукская вобл., Расія. Арыштаваны НКВД у 1937. Загінуў у зняволенні.

Жонка святара Марыя Аляксееўна (н. ў 1897) пасля арышту мужа засталася адна з сынам-інвалідам. Памерла 19.12.1983 у Віцебску.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"