Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том II » ПАКРОЎСКІ (ПОКРОВСКИЙ) Грыгорый Пятровіч
[1889 — 1937], протаіерэй. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. З 1911 служыў псаломшчыкам у Пакроўскай царкве в. Лутна Невелькага пав. Віцебскай губ. Рукапаложаны ў дыякана (1920). Служыў у Мікалаеўскім храме в. Шацілава Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. У 1921 пасвячоны ў Віцебску ў іерэя. Прызначаны настаяцелем царквы в. Чайкі Ідрыцкага р-на Калінінскай вобл., цяпер Вялікалукская вобл., Расія. Арыштаваны НКВД у 1937. Загінуў у зняволенні.
Жонка святара Марыя Аляксееўна (н. ў 1897) пасля арышту мужа засталася адна з сынам-інвалідам. Памерла 19.12.1983 у Віцебску.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.