Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II » Том II » ЛЯНЧЭЎСКІ (ЛЕНЧЕВСКИЙ) Іван Феліксавіч
[1869, в. Пацкі Мінскага пав., цяпер Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 1930 (?), Мінск, турма НКВД], селянін-аднаасобнік. Беларус. Да арышту стараста Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Вітаўка Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 22.2.1930. Асуджаны 26.2.1930 са святаром Аркадзіем Акаловічам і актыўнымі прыхаджанамі калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа Л. і інш. № 23234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.