Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛЯНЧЭЎСКІ (ЛЕНЧЕВСКИЙ) Іван Феліксавіч 

ЛЯНЧЭЎСКІ (ЛЕНЧЕВСКИЙ) Іван Феліксавіч

[1869, в. Пацкі Мінскага пав., цяпер Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 1930 (?), Мінск, турма НКВД], селянін-аднаасобнік. Беларус. Да арышту стараста Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Вітаўка Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 22.2.1930. Асуджаны 26.2.1930 са святаром Аркадзіем Акаловічам і актыўнымі прыхаджанамі калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа Л. і інш. № 23234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"