Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Том I
Том II
Том II. Дадатак
Скароты

Імянны паказальнік (.doc, 462 Kб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том II  » ЛЯНЧЭЎСКІ (ЛЕНЧЕВСКИЙ) Іван Феліксавіч 

ЛЯНЧЭЎСКІ (ЛЕНЧЕВСКИЙ) Іван Феліксавіч

[1869, в. Пацкі Мінскага пав., цяпер Дзяржынскага р-на Мінскай вобл. — 1930 (?), Мінск, турма НКВД], селянін-аднаасобнік. Беларус. Да арышту стараста Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Вітаўка Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 22.2.1930. Асуджаны 26.2.1930 са святаром Аркадзіем Акаловічам і актыўнымі прыхаджанамі калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 31.5.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа Л. і інш. № 23234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".