Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » ДУХОЎСКІ (ДУХОВСКИЙ) Іаан Аляксандравіч
[1887, Бельскі пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 17.12.1937, Варонеж, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы ў мяст. Пясочнае Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 24.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. свяшчэннаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. 15.12.1937 тройкай НКВД Варонежскай вобл. прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Д. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.