Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » ДУХОЎСКІ (ДУХОВСКИЙ) Іаан Аляксандравіч 

ДУХОЎСКІ (ДУХОВСКИЙ) Іаан Аляксандравіч

[1887, Бельскі пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 17.12.1937, Варонеж, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы ў мяст. Пясочнае Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 24.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. свяшчэннаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. 15.12.1937 тройкай НКВД Варонежскай вобл. прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Д. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.

 


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"