Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ДУХОЎСКІ (ДУХОВСКИЙ) Іаан Аляксандравіч 

ДУХОЎСКІ (ДУХОВСКИЙ) Іаан Аляксандравіч

[1887, Бельскі пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 17.12.1937, Варонеж, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы ў мяст. Пясочнае Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 24.3.1933. Асуджаны 9.6.1933 з 20 інш. свяшчэннаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. 15.12.1937 тройкай НКВД Варонежскай вобл. прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Д. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД.

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".