Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » АРСЕНІЙ (ТАМАШОЎ)
[Аляксей Конанавіч; 1880, Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 2.4.1938, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. Іераманах Магілёўскага Богаяўленскага (Брацкага) мужчынскага манастыра. Праходзіў па адной справе з архімандрытам Фролам (Ганчарэнкам), манахам Пятром (Мартышкам), царкоўным старастам Емяльянам Лабяком, актыўным прыхаджанінам Ірынархам Жабыкам (н. ў 1879). Арыштаваны 19.2.1938. Асуджаны 9.3.1938 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.9.1965 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Т. і інш. № 9105 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.