Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » АРСЕНІЙ (ТАМАШОЎ) 

АРСЕНІЙ (ТАМАШОЎ)

[Аляксей Конанавіч; 1880, Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 2.4.1938, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. Іераманах Магілёўскага Богаяўленскага (Брацкага) мужчынскага манастыра. Праходзіў па адной справе з архімандрытам Фролам (Ганчарэнкам), манахам Пятром (Мартышкам), царкоўным старастам Емяльянам Лабяком, актыўным прыхаджанінам Ірынархам Жабыкам (н. ў 1879). Арыштаваны 19.2.1938. Асуджаны 9.3.1938 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.9.1965 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Т. і інш. №  9105 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".