Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I

Index » Reference books  » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I  » Том I  » АРСЕНІЙ (ТАМАШОЎ) 

АРСЕНІЙ (ТАМАШОЎ)

[Аляксей Конанавіч; 1880, Быхаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 2.4.1938, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. Іераманах Магілёўскага Богаяўленскага (Брацкага) мужчынскага манастыра. Праходзіў па адной справе з архімандрытам Фролам (Ганчарэнкам), манахам Пятром (Мартышкам), царкоўным старастам Емяльянам Лабяком, актыўным прыхаджанінам Ірынархам Жабыкам (н. ў 1879). Арыштаваны 19.2.1938. Асуджаны 9.3.1938 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 25.9.1965 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Т. і інш. №  9105 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"