Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СКВІРСКАЯ Марыя Пятроўна
[1911, Магілёў — ?], артыстка. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала ў Беларускім тэатры оперы і балета. Выйшла замуж, гадавала дзіця. У час 2-й сусветнай вайны засталася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 17.1.1945 у Мінску па адрасе: вул. Камароўская, д. 3, кв. 4. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 4.3.1946 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Беларусі 26.5.1992. Асабовая справа С. № 33969-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 292]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.