Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СКВІРСКАЯ Марыя Пятроўна 

СКВІРСКАЯ Марыя Пятроўна

[1911, Магілёў — ?], артыстка. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працавала ў Беларускім тэатры оперы і балета. Выйшла замуж, гадавала дзіця. У час 2-й сусветнай вайны засталася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 17.1.1945 у Мінску па адрасе: вул. Камароўская, д. 3, кв. 4. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 4.3.1946 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Беларусі 26.5.1992. Асабовая справа С. № 33969-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".