Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СУБАЧ Мікалай Міхайлавіч
[1903, в. Мікольцы Віленскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — ?], артыст. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэатры. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 24.8.1937 у Віцебску. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.10.1937 як «агент польскай разведкі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 9.1.1959. Асабовая справа С. № 4126-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 325]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.