Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СУБАЧ Мікалай Міхайлавіч 

СУБАЧ Мікалай Міхайлавіч

[1903, в. Мікольцы Віленскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — ?], артыст. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэатры. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 24.8.1937 у Віцебску. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 28.10.1937 як «агент польскай разведкі» і за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 9.1.1959. Асабовая справа С. № 4126-П захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".