Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЛАЎРОЎ Фёдар Піліпавіч
[1896, Самарканд, цяпер Узбекістан — ?], работнік культуры. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Пінскім доме афіцэраў. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 20.6.1941 у Пінску па адрасе: вул. Перэца, д. 27. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.6.1941 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 19.11.1966. Асабовая справа Л. № 6297-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.