Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛАЎРОЎ Фёдар Піліпавіч 

ЛАЎРОЎ Фёдар Піліпавіч

[1896, Самарканд, цяпер Узбекістан — ?], работнік культуры. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Пінскім доме афіцэраў. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 20.6.1941 у Пінску па адрасе: вул. Перэца, д. 27. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.6.1941 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Усць-Вымскі канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Брэсцкага абл. суда 19.11.1966. Асабовая справа Л. № 6297-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".