Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПЯТОСІН Іосіф Сцяпанавіч
[1892, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 21.10.1938, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 16.5.1938. Асуджаны «тройкай» НКВД 22.8.1938 як «удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі і агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.3.1956. Справа П. № 6692-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.