Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЯТОСІН Іосіф Сцяпанавіч 

ПЯТОСІН Іосіф Сцяпанавіч

[1892, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 21.10.1938, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 16.5.1938. Асуджаны «тройкай» НКВД 22.8.1938 як «удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі і агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.3.1956. Справа П. № 6692-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".