Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПЯТОСІН Іосіф Сцяпанавіч 

ПЯТОСІН Іосіф Сцяпанавіч

[1892, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — 21.10.1938, Мінск, НКВД], педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 16.5.1938. Асуджаны «тройкай» НКВД 22.8.1938 як «удзельнік контррэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі і агент польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 13.3.1956. Справа П. № 6692-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"