Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга I » КАРАЛЬЧУК Лявонцій Іванавіч
[1880, в. Каменка Бельскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — ?], архіварыус. З сям’і рабочага. Працаваў на ст. Мінск-таварная. Арыштаваны 17.7.1938 у Мінску па адрасе: вул. Талстога, д. 14/3. Асуджаны «тройкай» НКВД 7.10.1938 за «шпіянаж на карысць польскіх разведорганаў» да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер НКВД Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 20.10.1958. Асабовая справа К. № 13219-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 1, с. 459]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.